Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пасялі́цца гл. сяліцца.

пасялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак.

1. гл. сяліць.

2. перан., што. Выклікаць у кім-н. якое-н. пачуццё (кніжн.).

П. нянавісць у кім-н.

|| незак. пасяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 2 знач.).

пасялко́вы гл. пасёлак.

пасяро́д, прыназ. і прысл.

1. прыназ. з Р. У сярэдзіне.

Паставіць стол п. кухні.

2. прысл. У сярэдзіне, у цэнтры акружэння каго-, чаго-н.

Мы селі па краях, а ён п.

пасярэ́дзіне, прысл. і прыназ. з Р.

У сярэдзіне, на аднолькавай адлегласці ад двух пунктаў, прадметаў.

Стаяць п.

П. пакоя стаяў стол.

пасяўна́я, -о́й, ж.

Кампанія па сяўбе сельскагаспадарчых культур.

Пачалася п.

пасяўны́ гл. пасеў.

пасячы́ і пасе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак., каго-што.

Высечы (высекчы), ссячы ў вялікай колькасці, зусім.

Пасеклі малады лес.

пасячы́ся гл. сячыся.