Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пато́нчвацца гл. патанчыцца.

пато́нчваць гл. патанчыць.

пато́п, -у, м.

1. Паводле біблейскай легенды: паводка, якая за грахі людзей затапіла нібыта ўсю Зямлю.

Сусветны п.

Пасля нас хоць п.! (каб толькі нам было добра; неадабр.).

2. Разводдзе, паводка; пра многа разлітай вады дзе-н. (разм., жарт.).

У нізінах вясною — цэлы п.

Што тут за п. у вас у хаце?

|| прым. пато́пны, -ая, -ае.

пато́ргаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Таргануць некалькі разоў.

П. за дзверы.

пато́ргваць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым.

Злёгку, час ад часу торгаць.

П. плячом.

пато́чны, -ая, -ае (спец.).

Які робіцца пры дапамозе канвеера, канвеерны.

П. выпуск прадукцыі.

П. метад вытворчасці.

патрабава́льны, -ая, -ае.

1. Строгі, які патрабуе многага ад іншых.

П. загадчык.

2. З высокімі патрабаваннямі, вельмі разборлівы.

П. чытач.

3. Які выражае патрабаванне (у 2 знач.), настойлівы.

П. стук.

4. Які змяшчае патрабаванне (у 5 знач.; спец.).

Патрабавальная ведамасць.

|| наз. патрабава́льнасць, -і, ж. (да 1—3 знач.).

патрабава́нне, -я, н.

1. гл. патрабаваць.

2. Выражаная ў рашучай, катэгарычнай форме просьба аб тым, што павінна быць выканана, на што ёсць права.

На першае п.

3. Правіла, умова, абавязковая для выканання.

Выкананне патрабаванняў статута.

Тэхналагічныя патрабаванні на выраб дэталі.

4. мн. Унутраныя патрэбнасці, запатрабаванні.

Чалавек без усялякіх патрабаванняў.

5. Афіцыйны дакумент з просьбай аб выдачы чаго-н., накіраванні каго-, чаго-н. куды-н.

П. на дровы.

П. на маладых спецыялістаў.

патрабава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бу́ецца; незак.

Быць патрэбным, неабходным.

Патрабуецца рабочая сіла.

патрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак.

1. чаго і са злуч. «каб». Прасіць у катэгарычнай форме, будучы ўпэўненым у сваім праве на тое, каб гэта просьба была выканана.

П. дакладнасці.

П. чыіх-н. тлумачэнняў.

2. чаго ад каго-чаго. Чакаць праяўлення якіх-н. уласцівасцей, дзеянняў.

Чытач патрабуе ад пісьменніка праўдзівага адлюстравання жыцця.

3. каго-што. Мець патрэбу ў кім-, чым-н.

Яго здароўе патрабуе цёплага клімату.

Работа патрабуе кваліфікаванага кіраўніка.

|| наз. патрабава́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).