Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

па́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Каталіцкі святар.

|| прым. па́тарскі, -ая, -ае.

патарча́ка і патырча́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -ча́к, ж.

Востры прадмет, які тырчыць адкуль-н.

Наткнуцца на патырчаку.

патаўсце́ць гл. таўсцець.

патаўсці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -то́ўсціцца; зак.

Стаць таўсцейшым.

|| незак. патаўшча́цца, -а́ецца.

патаўсці́ць, -таўшчу́, -то́ўсціш, -то́ўсціць; -то́ўшчаны; зак., што.

Зрабіць таўсцейшым.

П. свечку.

|| незак. патаўшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. патаўшчэ́нне, -я, н.

пата́чка гл. патакаць.

па́тачны гл. патака.

патачы́ць гл. тачыць².

паткну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

1. Сунуцца, паказацца куды-н.

П. ў дзверы.

2. перан. Паспрабаваць што-н. зрабіць, памкнуцца.

П. сказаць слова.

|| незак. патыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

патле́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

1. Сатлець — пра ўсё, многае.

Галавешкі патлелі.

2. Тлець некаторы час.