Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

барыкадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; незак., што.

Загароджваць барыкадамі.

|| зак. забарыкадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны.

З. дзверы.

|| звар. барыкадава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; зак. забарыкадава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; -дава́ны.

барытана́льны, -ая, -ае (спец.).

Пра голас: па тэмбры і дыяпазоне блізкі да барытона.

Б. бас.

барыто́н, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам,

2. -а. Спявак з такім голасам.

3. -а. Духавы або струнны музычны інструмент сярэдняга рэгістра і тэмбру.

|| прым. барыто́навы, -ая, -ае і барыто́нны, -ая, -ае.

бары́ш, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Пачастунак пасля куплі-продажу.

2. Чысты прыбытак ад гандлю або перапродажу.

Атрымліваць барышы.

барэлье́ф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скульптурны відарыс, які выступае над плоскай паверхняй, утвараючы з ёю адно цэлае.

|| прым. барэлье́фны, -ая, -ае.

барэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

Спартсмен, які займаецца адным з відаў барацьбы (класічнай, вольнай, дзюдо і інш.).

|| прым. барцо́ўскі, -ая, -ае.

Б. прыём.

бас, -а і -у, мн. басы́, -о́ў, м.

1. -у. Самы нізкі мужчынскі голас.

2. -а. Спявак з такім голасам.

Густы б.

3. -а. Агульная назва музычных інструментаў нізкага рэгістра.

4. толькі мн. Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам.

Націснуць на басы.

|| прым. басо́вы, -ая, -ае.

Басовая партыя.

басано́ж, прысл.

Босымі нагамі, без абутку.

Бегаць б.

басано́жкі, -жак, адз. басано́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Лёгкія летнія адкрытыя туфлі.

басе́йн, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяльна збудаваны штучны вадаём для плавання, купання.

Зімні б.

Спартыўны б.

2. Тэрыторыя, з якой паверхневыя і грунтавыя воды сцякаюць у дадзены вадаём.

Б.

Прыпяці.

3. Зона залягання карысных выкапняў.

Каменнавугальны б.

|| прым. басе́йнавы, -ая, -ае.