патаго́нны, -ая, -ае.
1. Які выклікае пот.
Прапісаць патагоннае (наз.).
2. перан. Які вымотвае ўсе сілы, эксплуататарскі.
Патагонная сістэма.
патае́мны, -ая, -ае.
1. Скрыты ад іншых; сакрэтны.
Патаемнае месца.
Патаемная размова.
2. Загадкавы, таямнічы.
У іх дзеяннях было нешта патаемнае.
|| наз. патае́мнасць, -і, ж.
патайны́, -а́я, -о́е.
1. Сакрэтны паводле сваёй будовы, скрыты.
П. замок.
П. ход.
2. Загадкавы, сакрэтны.
Патайныя людзі.
па́така, -і, ДМ -тацы, ж.
Густое салодкае рэчыва, якое атрымліваецца з крухмалу.
Бурачная п.
|| прым. па́тачны, -ая, -ае.
патака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каму ў чым або чаму (разм.).
Тое, што і патураць.
П. дзецям у свавольствах або свавольствам дзяцей.
|| наз. пата́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Не даваць патачкі каму-н.
паталагі́чны, -ая, -ае.
1. гл. паталогія.
2. Хваравіта-ненармальны, рэзка адхілены ад нормы (кніжн.).
Паталагічная з’ява.
патало́гія, -і, ж.
1. Навука аб хваробных працэсах, адхіленнях ад нормы ў арганізме.
2. Хваравітае адхіленне ад нормы.
|| прым. паталагі́чны, -ая, -ае.
Паталагічная анатомія (раздзел медыцыны, які вывучае хваробныя змены ў арганізме шляхам анатаміравання трупаў, даследавання выдаленых пры аперацыі органаў і тканак).
патало́к, -лка́, м. (спец.).
Найбольшая вышыня пад’ёму лятальнага апарата, а таксама (разм.) наогул мяжа, найбольш магчымая норма чаго-н.
патамі́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -то́міцца; -то́мімся, -то́міцеся, -то́мяцца; зак.
Стаміцца — пра ўсіх, многіх.
патамі́ць, -тамлю́, -то́міш, -то́міць; зак., каго (што).
Стаміць усіх, многіх.
П. коней у дарозе.