пасшыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
Сшыць усё, многае; сшыць у многіх месцах.
пасы́лка¹, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. гл. паслаць¹.
2. Запакаваная рэч (рэчы), перасланая (-ыя) каму-н. па пошце або кім-н.
Паштовая п.
Прывёз вам пасылку ад родных.
◊
Быць на пасылках у каго (разм.) — пастаянна выконваць чые-н. дробныя даручэнні.
|| памянш. пасы́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 2 знач.; разм.).
|| прым. пасы́лачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Пасылачная квітанцыя.
пасы́лка², -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
У логіцы: суджэнне, якое служыць асновай для вываду.
Правільная п.
пасы́льны, -ая, -ае.
Які служыць для пасылкі куды-н. з даручэннямі.
Пасыльная машына.
Выклікаць каго-н. праз пасыльнага (наз.).
па́сынак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.
1. Няродны сын для мужа ці жонкі ў сям’і.
Адносіцца да каго-, чаго-н. як да пасынка (перан.: нядобразычліва, абыякава).
2. Бакавы парастак расліны (спец.).
|| прым. па́сынкавы, -ая, -ае.
пасы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; зак.
Пачаць сыпацца.
Пасыпаўся пясок.
Пасыпаліся жарты (перан.).
пасы́паць, -плю, -плеш, -пле; -паны; зак., што.
Пакрыць чым-н. сыпкім.
П. падлогу апілкамі.
П. хлеб соллю.
|| незак. пасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
пасыхо́дзіцца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -дзіцца; -дзімся, -дзіцеся, -дзяцца; зак.
Сысціся — пра ўсіх, многіх.
На кірмаш пасыходзіліся людзі з розных вёсак.
пасыхо́дзіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -дзіць; -дзім, -дзіце, -дзяць; зак.
Сысці — пра ўсіх, многіх.