Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гарбу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Гарбаты чалавек.

|| ж. гарбу́ння, -і, мн. -і, -яў і гарбу́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -бу́х.

гарбу́ша, -ы, мн. -ы, -бу́ш, ж.

Марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых.

гарга́ра, -ы, мн. -ы, -га́р, ж.

Пра вялікую нязграбную рэч, а таксама пра няскладнага высокага чалавека.

гардзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

Занавеска на ўсё акно.

|| прым. гардзі́нны, -ая, -ае і гардзі́навы, -ая, -ае.

гардэро́б, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Шафа для адзення.

2. -а. Памяшканне ў грамадскіх будынках для захоўвання верхняга адзення наведвальнікаў.

3. -у. Усё адзенне аднаго чалавека.

Папоўніць г. акцёра.

|| прым. гардэро́бны, -ая, -ае.

гардэро́бная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Тое, што і гардэроб (у 2 знач.).

гардэро́бшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Служачы пры гардэробе (у 2 знач.).

|| ж. гардэро́бшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. гардэро́бшчыцкі, -ая, -ае.

гаржэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Палоска футра, якую жанчыны носяць замест каўняра.

|| прым. гаржэ́тачны, -ая, -ае.

гарка́віць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -віць; незак.

Мець гаркаваты прысмак.

Смятана г.

гарка́вы, -ая, -ае.

Гаркаваты.

Г. пах дыму.

|| наз. гарка́васць, -і, ж.