Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пасрэ́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба ці арганізацыя, пры ўдзеле якіх вядуцца перагаворы паміж бакамі.

|| ж. пасрэ́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. пасрэ́дніцкі, -ая, -ае.

пасрэ́дніцтва, -а, н.

Садзейнічанне пагадненню, здзелцы паміж бакамі.

П. пры куплі.

|| прым. пасрэ́дніцкі, -ая, -ае.

пасрэ́днічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Займацца пасрэдніцтвам, быць пасрэднікам.

П. у канфлікце.

пасрэ́дны, -ая, -ае.

Сярэдні па якасці, звычайны.

П. спецыяліст.

П. адказ на экзамене.

|| наз. пасрэ́днасць, -і, ж.

пасса́джваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго.

Ссадзіць усіх, многіх.

пассо́ўвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Ссунуцца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

Снапы пассоўваліся з воза.

пассо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Ссунуць усё, многае або ўсіх, многіх.

пассу́кваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Ссукаць усё, многае.

пассыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго (што).

Саслаць усіх, многіх.

пассыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Ссыпаць усё, многае.

П. збожжа ў засекі.