Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пасціха́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Сціхнуць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

Пасціхалі галасы.

пасці́ць, пашчу́, по́сціш, по́сціць; незак.

Прытрымлівацца посту¹, не есці мясной або малочнай стравы.

пасцэ́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Сцадзіць усё, многае.

пасця́гваць, -аю, -аеш, -ае і пасцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Сцягнуць усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. галлё ў кучы.

пасцяка́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Сцячы — пра ўсё, многае.

пасчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Тое, што і пасчэпліваць.

пасчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Счысціць усё, многае.

П. снег з дахаў.

пасчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Счапіць усё, многае.

П. вагоны.

пасчэ́сваць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Счасаць усё, многае (гл. счасаць¹).

пасчэ́сваць², -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Счасаць усё, многае (гл. счасаць²).