Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

папяліста-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. попельны, з попельным адценнем, напр.: папяліста-блакітны, папяліста-жамчужны, папяліста-каштанавы, папяліста-русы, папяліста-сівы, папяліста-шэры.

папялі́сты, -ая, -ае.

Які мае колер попелу.

Папялістае неба.

папялі́шча, -а, мн. -ы, -лі́шч і -лішчаў, н.

Тое, што і пажарышча.

папяльні́к, -пельніка́, мн. -пельнікі́, -пельніко́ў, м. (спец.).

Ніжняя частка топкі, куды падае попел.

папяро́вы, -ая, -ае.

1. гл. папера.

2. перан. Канцылярска-бюракратычны.

Папяровая цяганіна.

папяро́к, прысл. і прыназ. з Р.

У напрамку шырыні чаго-н.

Разрэзаць п.

П. канавы ляжыць кладка.

папяро́са, -ы, мн. -ы, -ро́с, ж.

Папяровая трубка з тытунём для курэння (звычайна праз муштук).

|| памянш. папяро́ска, -і, ДМо́сцы, мн. -і, -сак, ж.

|| прым. папяро́сны, -ая, -ае.

Папяросная папера (вельмі тонкая).

папяро́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Папярочны брус.

папяро́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Памер у шырыню, дыяметр.

П. бервяна 40 см.

папяро́чны, -ая, -ае.

Які праходзіць, размяшчаецца ўпоперак чаго-н.

П. зрэз.