Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

павіні́цца, -ню́ся, -нішся, -ніцца; -німся, -ніце́ся, -ня́цца; зак.

Прызнацца ў сваёй віне, пакаяцца.

паві́ннасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Грамадскі або дзяржаўны абавязак насельніцтва.

Воінская п.

павіншава́ць гл. віншаваць.

паві́ны гл. пава.

павісе́ць, -ішу́, -ісіш, -ісіць; -ісім, -ісіце́, -іся́ць; -ісі; зак.

Вісець некаторы час.

паві́слы, -ая, -ае.

Які павіс, абвіс.

Павіслыя струкі фасолі.

паві́снуць гл. віснуць.

павіта́цца гл. вітацца.

павіта́ць гл. вітаць.

павіту́ха¹, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х, ж. (уст.).

Жанчына, якая дапамагае пры родах.