паслу́жлівы, -ая, -ае (разм.).
Тое, што і услужлівы.
|| наз. паслу́жлівасць, -і, ж.
паслужны́, -а́я, -о́е.
У выразе: паслужны спіс — дакумент са звесткамі аб праходжанні службы.
паслужы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; зак.
1. гл. служыць.
2. Пабыць некаторы час, служачы дзе-н.
Паслужыў тры гады ў ваенна-марскім флоце.
паслу́хацца гл. слухацца.
паслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.
1. гл. слухаць.
2. Правесці некаторы час, слухаючы.
П. лекцыю.
П. музыку.
Паслухайце, што я вам скажу.
паслухмя́ны, -ая, -ае.
Такі, які слухаецца, пакорны.
П. хлопчык.
|| наз. паслухмя́насць, -і, ж.
паслу́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Прыслужнік у манастыры, які рыхтуецца стаць манахам.
|| ж. паслу́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. паслу́шніцкі, -ая, -ае.
паслушэ́нства, -а, н.
Беспярэчнае падпарадкаванне каму-н.; пакорнасць.
Трымаць дзяцей у паслушэнстве.
пасля́.
1. прысл. Праз некаторы час, потым.
Гэта можна зрабіць п.
2. прыназ. з Р. Па заканчэнні, здзяйсненні чаго-н., адыходзе каго-н.
Сустрэнемся п. работы.
П.
Новага года.
Як мне не крыўдзіцца на яго п. такіх слоў.
Спадчына п. бацькоў.
◊
Пасля таго як (злуч. падпарадкавальны) — ужыв. ў даданых сказах часу.
Пасля таго як дзеці пад’елі, выхавальніцы павялі іх у батанічны сад.
пасля..., прыстаўка.
Утварае прыметнікі са знач.: які адбываецца, надыходзіць пасля чаго-н., напр.: пасляабедзенны, пасляродавы, пасляледавіковы.