пасла́ць¹, пашлю́, пашле́ш, пашле́; пашлём, пашляце́, пашлю́ць; пашлі́; пасла́ны; зак.
1. каго (што). Накіраваць з якім-н. даручэннем, куды-н.
П. дыялектолагаў у экспедыцыю.
П. па доктара.
2. каго-што. Адправіць для дастаўкі.
П. бандэроль па пошце.
3. што. Перадаць, выказаць жэстам, словамі, пісьмова свае адносіны, пачуцці да каго-н. (разм.).
П. паветраны пацалунак.
П. прывітанне.
4. што. Кінуць, накіраваць.
П. мяч у сетку.
5. што. Пасунуць, накіраваць (спец.).
П. корпус улева (пра рух цела).
|| незак. пасыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. пасы́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1, 2 і 5 знач.) і пасыла́нне, -я, н. (да 1—4 знач.).
пасле́д, -у, ДМ -дзе, м.
Абалонка плода ў цяжарных.
|| прым. пасле́давы, -ая, -ае.
пасле́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м. (разм.).
1. Апошняе дзіця ў сям’і.
2. мн. Рэшткі чаго-н.
Даесці паследкі.
◊
На (самы) паследак — у апошнюю чаргу, на самы канец.
пасле́пнуць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -не; -нем, -неце, -нуць; пасле́п, -пла; зак.
Аслепнуць — пра ўсіх, многіх.
паслён, -у, м.
Родавая назва некаторых раслін (напр., бульбы, памідораў, а таксама тытуню, блёкату і інш.), якія ўтвараюць асобнае сямейства.
|| прым. паслёнавы, -ая, -ае.
Сямейства паслёнавых (наз.).
паслізну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
Спатыкнуцца на слізкім месцы.
П. на лёдзе.
паслу́га, -і, ДМ -лу́зе, мн. -і, -лу́г, ж.
1. Дзеянне, якое прыносіць карысць, дапамогу іншаму.
Сяброўская п.
Прапанаваць свае паслугі.
Мядзведжая п. (няўмелая дапамога, паслуга, якая прыносіць толькі шкоду).
2. мн. Бытавыя выгоды, якія даюцца каму-н.
Усе віды паслуг.
Бюро добрых паслуг.
Камунальныя паслугі (водаправод, асвятленне і пад.).
паслугава́ць гл. слугаваць.