Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пасіраці́ць, -рачу́, -ро́ціш, -ро́ціць; зак., каго.

Зрабіць сіротамі ўсіх, многіх.

Вайна пасіраціла дзяцей.

пасі́ў, -іву, м. (спец.).

Сукупнасць даўгоў і абавязацельстваў прадпрыемства; проціл. актыў².

|| прым. пасі́ўны, -ая, -ае.

П. рахунак.

пасі́ўны¹, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе дзейнасці, неэнергічны, абыякавы да ўсяго; проціл. актыўны.

П. наглядальнік.

Пасіўна (прысл.) адносіцца да чаго-н.

2. Залежны, пазбаўлены самастойнасці.

Іграць пасіўную ролю ў чым-н.

3. Пра знешні гандаль: такі, пры якім увоз перавышае вываз (спец.).

П. баланс знешняга гандлю.

|| наз. пасі́ўнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

пасі́ўны² гл. пасіў.

паскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак.

1. Правесці некаторы час скачучы.

П. на вяселлі.

2. Пачаць скакаць, кінуцца наўскач.

Заяц паскакаў у лес.

паскалу́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Скалупаць усё, многае.

паскара́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Устройства, устаноўка для паскарэння якіх-н. працэсаў, руху чаго-н.

Пнеўматычны п.

паскарача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Скараціць усё, многае.

П. тэрміны выканання работ.

паска́рдзіцца гл. скардзіцца.

паскаро́дзіць гл. скародзіць.