Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пасёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Невялікі населены пункт, размешчаны звычайна недалёка ад горада ці асноўнага пасялення.

Рыбацкі п.

Дачны п.

|| прым. пасялко́вы, -ая, -ае.

П.

Савет.

пасіве́лы, -ая, -ае.

Які пасівеў, стаў сівым.

Пасівелыя скроні.

пасіве́нне гл. сівець.

пасі́вераць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

Абветрыцца, патрэскацца ад ветру, сіверу.

Губы пасівералі.

пасіве́ць гл. сівець.

пасі́льны, -ая, -ае.

Адпаведны з сіламі, магчымасцямі.

Пасільная праца.

Пасільная задача.

|| наз. пасі́льнасць, -і, ж.

пасіне́лы, -ая, -ае.

Які стаў сінім, пераважна ад холаду.

Пасінелыя рукі.

пасіне́нне гл. сінець.

пасіне́ць гл. сінець.

пасі́пнуць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -не; -нем, -неце, -нуць; пасіплі; зак.

Асіпнуць — пра ўсіх, многіх.

Спевакі пасіплі.