парні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Род цяпліцы ў выглядзе нізкіх градак, пакрытых зашклёнымі рамамі або празрыстай плёнкай, для вырошчвання расады, ранняй агародніны і пад.
|| прым. парніко́вы, -ая, -ае.
○
Парніковы эфект (спец.) — павышэнне сярэднегадавой тэмпературы з-за забруджання атмасферы чалавекам.
па́рны¹, -ая, -ае.
Які складае пару¹, для пары¹ (у 1, 3 і 4 знач.) з чым-н., які выконваецца, робіцца парай¹ (у 4 знач.).
Парная рукавіца.
Парная вупраж.
Парнае катанне на каньках.
па́рны², -ая, -ае.
Душны, насычаны вільгаццю.
Парнае паветра.
|| наз. па́рнасць, -і, ж.
паро́г, -а, М -ро́зе, мн. -і, -аў, м.
1. Бервяно або брус у ніжняй частцы дзвярнога праёма.
Пераступіць цераз п.
На п. не пускаць каго-н. (не пускаць каго-н. у дом). Не выходзіць за п. (не выходзіць з дому). Ад парога хату не мятуць (прыказка).
2. перан., чаго. Пярэдадзень, мяжа чаго-н. (кніжн.).
На парозе гібелі.
3. Камяністы папярочны выступ на дне ракі, які паскарае цячэнне і абцяжарвае суднаходства.
Пеняцца хвалі на парогах.
4. Найменшая магчымая велічыня, ступень праяўлення чаго-н. (спец.).
П. адчуванняў.
П. чутнасці.
◊
З парога (адхіліць, не прыняць і пад.; разм., неадабр.) — адразу, не ўваходзячы ў сутнасць справы.
|| памянш. паро́жак, -жка, мн. -жкі, -жкаў, м. (да 1 і 3 знач.).
|| прым. паро́гавы, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.).
паро́да, -ы, ДМ -ро́дзе, мн. -ы, -ро́д, ж.
1. Разнавіднасць свойскіх жывёл (або раслін), якія адрозніваюцца пэўнымі прыметамі ад жывёл (або раслін) таго ж віду.
Бельгійская п. коней.
Вывесці новую пароду вішань.
2. перан. Разрад, тып людзей, якія адрозніваюцца ад іншых сваім унутраным складам, характарам, абліччам.
Чалавек волатаўскай пароды.
3. Прыналежнасць да якой-н. сацыяльнай групы, саслоўя (уст.).
4. Выкапнёвы мінерал, пласт у зямной кары.
Цвёрдыя пароды.
паро́дзісты, -ая, -ае.
З ярка выражанымі прыметамі добрай пароды (у 1 і 3 знач.).
Пародзістая карова.
|| наз. паро́дзістасць, -і, ж.
паро́дны, -ая, -ае (спец.).
Які належыць да выведзеных, палепшаных парод (у 1 знач.), пародзісты.
Пародная жывёла.
|| наз. паро́днасць, -і, ж.
паро́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.
1. Твор, сатырычны або камічна падроблены пад іншы твор.
П. на апавяданне.
2. перан. Насмешка, здзек са знешняга, няўдалага пераймання чаго-н., скажонага падабенства да чаго-н.
Не абутак, а адна п.
|| прым. парады́йны, -ая, -ае і парады́чны, -ая, -ае.
Парадыйны жанр.
Парадычны прыём.
паро́жні, -яя, -яе.
Тое, што і пусты (у 1 знач.).
Парожняя дзежка.
◊
Пераліваць з пустога ў парожняе (разм., неадабр.) — займацца пустой справай, пустымі размовамі.