упалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-што.
Здабыць у час палявання.
У. двух зайцаў.
|| незак. упалёўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. упалёўванне, -я, н.
|| наз. упалява́нне, -я, н.
упамі́н, -у, мн. -ы, -аў, м. (разм.) і упамі́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м. (разм.).
Тое, што і упамінанне.
упаміна́нне, -я, н.
1. гл. упамянуць.
2. мн. -і, -яў. Паведамленне, заўвага, якія маюць дачыненне да каго-, чаго-н.
Пра гэту з’яву ёсць шматлікія ўпамінанні ў старых кнігах.
упамяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -нёны і -ну́ты; зак., каго-што, пра каго-што, аб кім-чым або са злуч. «што».
Назваць, закрануць мімаходам у размове, пры пералічэнні.
У. чыё-н. імя.
У. пра даўняе здарэнне.
|| незак. упаміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. упаміна́нне, -я, н.
упара́дкавацца, -куюся, -куешся, -куецца; -куйся; зак.
1. Навесці ў сябе парадак, справіцца з чым-н.
У. ў хаце.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пайсці налад, наладзіцца.
Жыццё горада паступова ўпарадкавалася.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць добраўпарадкаваным.
Горад упарадкаваўся.
|| незак. упарадко́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. упарадко́ўванне, -я, н.
|| наз. упара́дкаванне, -я, н.
упара́дкаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак.
1. каго-што і без дап. Прывесці ў парадак, навесці парадак дзе-н.; вырашыць; уладкаваць.
У. кнігі.
У. ў хаце.
У. справы.
2. што. Добраўпарадкаваць.
У. гарадскія кварталы.
|| незак. упарадко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. упарадко́ўванне, -я, н.
|| наз. упара́дкаванне, -я, н.
упа́ртасць, -і, ж.
1. гл. упарты.
2. Незгаворлівасць, імкненне рабіць што-н. толькі па-свойму, наперакор каму-н.
Пасварыцца з кім-н. з-за сваёй упартасці.
упа́рты, -ая, -ае.
1. Вельмі ўстойлівы, паслядоўны ў ажыццяўленні чаго-н., які ажыццяўляецца цвёрда і паслядоўна.
У. чалавек.
Упартая барацьба.
Аказваць упартае супраціўленне.
2. Незгаворлівы, які імкнецца рабіць толькі па-свойму, наперакор каму-н.
У. як асёл.
Факты — упартая рэч (супраць фактаў спрачацца бескарысна).
3. Які выражае ўпартасць, рашучасць.
Упартыя вочы.
4. перан. Зацяжны, непрымірымы.
Упартыя баі.
|| наз. упа́ртасць, -і, ж. (да 1 знач.).