Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

супо́льнасць, -і, ж.

Адзінства, непарыўнасць.

С. славянскіх народаў.

супо́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Таварыш па сумеснай дзейнасці, паплечнік, аднадумец; кампаньён.

2. Саўдзельнік, хаўруснік у якіх-н. злачынных справах.

|| ж. супо́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. супо́льніцкі, -ая, -ае.

супо́льны, -ая, -ае.

1. Сумесны, агульны, які ў аднолькавай меры належыць усім.

Супольная паша.

2. Які ажыццяўляецца сумесна з кім-н.

Супольнае падарожжа.

Супольна (прысл.) працаваць.

3. Аднолькавы з кім-н., уласцівы каму-н. адначасова з іншымі.

Супольныя імкненні.

Супольныя інтарэсы.

супо́ніць гл. засупоніць.

супо́ня, -і, мн. -і, -няў, ж.

Раменьчык для сцягвання клешчаў хамута.

суправаджа́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для суправаджэння чаго-н. (звестак, справаздач і пад.), калі дасылаецца адначасова з кім-, чым-н.

С. ліст.

2. Які суправаджае што-н.

Суправаджальныя акалічнасці.

С. акампанемент.

суправаджа́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак., чым.

1. Адбывацца адначасова з чым-н.

Навальніца суправаджалася градам.

2. Мець сваім вынікам што-н.

Хвароба суправаджалася ўскладненнем.

3. Быць забяспечаным чым-н., дапаўняцца чым-н.

С. каментарыямі.

суправаджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Ісці, ехаць разам з кім-н. у якасці спадарожніка, правадніка, перакладчыка, аховы і пад.

С. турыстаў на экскурсіі.

С. дэлегацыю.

2. што. Адбывацца, рабіць адначасова з чым-н., спадарожнічаць чаму-н.

С. гаворку жэстамі.

3. што чым. Служыць дапаўненнем да чаго-н.

С. даклад дэманстрацыяй фільма.

|| зак. суправадзі́ць, -ваджу́, -во́дзіш, -во́дзіць.

|| наз. суправаджэ́нне, -я, н.

супрама́т, -у, Ма́це, м. (разм.).

Скарачэнне: супраціўленне матэрыялаў (назва навукі).

Вучэбны курс супрамату.

|| прым. супрама́цкі, -ая, -ае і супрама́таўскі, -ая, -ае.

супраціўля́льнасць, -і, ж.

Здольнасць супраціўляцца, ступень супраціўлення.

С. арганізма хваробам.