Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сумы́сна, прысл.

Знарок, наўмысна.

С. не прыдумаеш такую гісторыю.

сумясці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ме́сціцца; зак.

1. Супасці ўсімі пунктамі пры накладанні (пра лініі, фігуры).

Два трохвугольнікі сумясціліся.

2. Аказацца адначасова, сумесна існуючым у кім-, чым-н.

У характары гэтага чалавека сумясціліся самыя розныя рысы.

|| наз. сумяшчэ́нне, -я, н.

сумясці́ць, -мяшчу́, -ме́сціш, -ме́сціць; суме́шчаны; зак., што.

1. Спалучыць, злучыць разам.

С. работу з вучобай.

Нельга с. несумяшчальнае.

2. Налажыць адно на адно (пра лініі, геаметрычныя фігуры).

С. сіметрычныя фігуры.

|| незак. сумяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сумяшчэ́нне, -я, н.

С. прафесій (у аднаго работніка).

сумятлі́вы, -ая, -ае.

1. Залішне мітуслівы, схільны мітусіцца.

С. чалавек.

2. Поўны мітусні, клопатаў.

С. месяц.

|| наз. сумятлі́васць, -і, ж.

сумятня́, -і́; ж.

Бязладная беганіна, клопаты, мітусня.

Цэлы дзень с.

Паднялася страшэнная с.

сумяшча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Службовая асоба, якая працуе па сумяшчальніцтве.

|| ж. сумяшча́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. сумяшча́льніцкі, -ая, -ае.

сумяшча́льніцтва, -а, н.

Выкананне работы на якой-н. платнай пасадзе адначасова з асноўнай работай.

Дазволіць с. на палову стаўкі.

сумяшча́льны, -ая, -ае.

Такі, які можна сумясціць з чым-н.

Сумяшчальныя паняцці.

|| наз. сумяшча́льнасць, -і, ж.

сумяшча́цца гл. сумясціцца.

сумяшча́ць гл. сумясціць.