Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

патапі́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -то́піцца; -то́пімся, -то́піцеся, -то́пяцца; зак.

Утапіцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Усе патапіліся ў моры.

патапі́ць гл. тапіць¹.

патапле́нне гл. тапіць¹.

патапта́ць гл. таптаць.

па́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Каталіцкі святар.

|| прым. па́тарскі, -ая, -ае.

патарча́ка і патырча́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -ча́к, ж.

Востры прадмет, які тырчыць адкуль-н.

Наткнуцца на патырчаку.

патаўсце́ць гл. таўсцець.

патаўсці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -то́ўсціцца; зак.

Стаць таўсцейшым.

|| незак. патаўшча́цца, -а́ецца.

патаўсці́ць, -таўшчу́, -то́ўсціш, -то́ўсціць; -то́ўшчаны; зак., што.

Зрабіць таўсцейшым.

П. свечку.

|| незак. патаўшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. патаўшчэ́нне, -я, н.

пата́чка гл. патакаць.