Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пападзя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Дачка папа.

пападкле́йваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Падклеіць усё, многае.

П. старонкі ў кніжцы.

пападко́чваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Падкаціць усё, многае (гл. падкаціць у 1 знач.).

П. бярвенне да сцяны.

пападкрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Падкрэсліць усё, многае.

П. складаныя словы ў сказе.

пападку́рчваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Падкурчыць (ногі) — пра ўсіх, многіх.

П. ногі.

пападпі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Падпісаць усё, многае або усіх, многіх.

П. заявы на адпачынак.

пападпяра́звацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Падперазацца — пра ўсіх, многіх.

пападпяра́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Падперазаць усіх, многіх або ўсё, многае.

пападрыжа́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -жыце́, -жа́ць; -жы́; зак. (разм.).

Дрыжаць доўга, неаднаразова.

П. на марозе.

пападсо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Падсунуць многае пад што-н.

П. скрынкі пад шафу.