Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пабла́жлівы, -ая, -ае.

1. Нястрогі, непатрабавальны.

Паблажлівыя адносіны.

2. Мяккі, велікадушны.

П. лёс.

|| наз. пабла́жлівасць, -і, ж.

паблажэ́лы, -ая, -ае.

Схуднелы; непрывабны.

П. твар.

паблажэ́ць гл. блажэць.

паблі́зу, прысл. і прыназ.

1. прысл. Блізка, непадалёку.

Рэчка ёсць п.

2. прыназ. з Р. Указвае на размяшчэнне блізка ад чаго-н.

Вёска стала п. возера.

паблука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Пахадзіць у пошуках дарогі.

2. Павандраваць, пахадзіць у вольны час (разм.).

П. каля возера.

паблы́тацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Пераплесціся паміж сабой, пераблытацца.

Ніткі паблыталіся.

паблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Зблытаць, пераблытаць.

П. дрот.

2. Прыняць адно за другое.

Я гэта ні з чым не паблытаю.

паблядне́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў бледным.

П. твар.

2. Які страціў свае яркія фарбы, стаў цьмяным.

Пабляднелыя зоркі.

паблядне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць бледным ці бляднейшым.

пабля́клы, -ая, -ае.

Які страціў свежасць, яркасць.

Пабляклыя фарбы.

Пабляклая кветка.