Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

галадо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, мн. -і, -до́вак, ж.

1. Голад (у 2 знач.; разм.).

2. Адмаўленне ад ежы ў знак пратэсту.

Трымаць галадоўку.

галадра́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм., пагард.).

Абадранец, бядняк.

|| ж. галадра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

галаду́ха, -і, ДМу́се, ж. (разм.).

Голад (у 2 знач.), галодны час.

Аслабець з галадухі.

гала́ктыка, -і, ДМ -тыцы, мн. -і, -тык, ж.

Вялізная зорная сістэма.

Наша г.

Іншыя галактыкі.

|| прым. галакты́чны, -ая, -ае.

Галактычныя туманнасці.

галалёд, -у, М -дзе, м.

Тое, што і галалёдзіца.

|| прым. галалёдны, -ая, -ае.

галалёдзіца, -ы, ж.

Стан надвор’я, калі паверхня зямлі пакрыта ледзяной коркай, а таксама сама такая паверхня.

гала́ндцы, -аў, адз. -дзец, -дца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Галандыі (Нідэрландаў).

|| ж. гала́ндка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. гала́ндскі, -ая, -ае.

гала́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Жывёла галандскай пароды (карова, курыца).

2. Пакаёвая печ, звычайна кафляная.

галано́гі, -ая, -ае.

1. Босы, з голымі нагамі (разм.).

2. Пра жывёл: з нагамі, не пакрытымі поўсцю, пер’ем.

Г. страус.

галантарэ́я, -і, ж., зб.

Агульная гандлёвая назва дробных прадметаў туалету (у 1 знач.) і асабістага ўжытку (гальштукі, стужкі, пальчаткі, ніткі, гузікі і пад.).

|| прым. галантарэ́йны, -ая, -ае.

Г. аддзел.