Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

га́зік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Назва легкавога аўтамабіля [ад назвы Горкаўскага аўтамабільнага завода].

газірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Насычаць што-н. газам¹ (у 1 знач.).

Г. ваду.

|| наз. газірава́нне, -я, н. і газіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Г. вады.

газіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. газіраваць.

2. Газіраваная вада (разм.).

Г. з сіропам.

газіфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

1. Забяспечыць (забяспечваць) прадпрыемствы, кватэры і пад. газам для асвятлення і ацяплення.

Г. жылы раён.

2. Ператварыць (ператвараць) цвёрдае ці вадкае паліва ў гаручы газ.

Г. торф.

|| наз. газіфіка́цыя, -і, ж.

газні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Тое, што і газоўка.

|| памянш. газні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. газні́чны, -ая, -ае.

газо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пляцоўка ў садзе, скверы, перад домам і пад., засеяная травой, а таксама трава, пасеяная на гэтай пляцоўцы.

|| прым. газо́нны, -ая, -ае.

газо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -зо́вак, ж. (разм.).

Самаробная газавая лямпа без шкла.

|| памянш. газо́вачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. газо́вачны, -ая, -ае.