Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́параць, -ру, -раш, -ра; -раны; зак.

1. што. Разрэзаўшы па швах, выняць.

В. рукаў.

2. што. Выкалаць чым-н. вострым.

В. вочы.

3. каго. Поручы, прымусіць вылезці адкуль-н.

В. лісу з нары.

4. што. Знайсці, адшукаць (разм.).

В. рэдкую кніжку.

|| незак. выпо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

выпа́рына, -ы, ж.

Пот, які выступае на целе (звычайна ў хворага пасля гарачкі).

Пакрыцца выпарынай.

вы́парыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ператварыцца ў пару.

Вада выпарылася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, прапасці (разм.).

Радасць умомант выпарылася.

3. Папарыцца.

В. ў лазні.

|| незак. выпара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і выпа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. выпарэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

вы́парыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. што. Ператварыць у пару.

В. вадкасць.

2. што. Згусціць, ачысціць, ператвараючы лішнюю вільгаць у пару.

В. соль (здабыць з салёнай вады).

3. каго (што). Добра папарыць венікам у лазні.

4. каго-што. Парай знішчыць або ачысціць.

В. дзежку.

В. прусакоў.

|| незак. выпара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выпа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выпарэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і выпа́рванне, -я, н.

выпарэ́нне, -я, н.

1. гл. выпарыцца, выпарыць.

2. звычайна мн. (выпарэ́нні, -яў). Рэчыва, якое выпараецца.

Шкодныя выпарэнні.

вы́пас, -у, мн. -ы, -аў, м.

Месца, дзе пасуць жывёлу; паша.

Лугавы в.

|| прым. выпасны́, -а́я, -о́е.

вы́пасвіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -віцца; зак.

Адкарміцца на пашы.

Цяляты выпасвіліся.

|| незак. выпа́свацца, -аецца.

вы́пасвіць, -су, -сеш і -свіш, -се і -свіць; -сем і -свім, -сеце і -свіце, -суць і -свяць; вы́пасі; -сены і -свены; зак.

1. каго. Адкарміць на пашы.

В. авечак.

2. што. Патравіць выпасам.

В. сенажаць.

3. што. Зарабіць пасьбой (разм.).

Выпасвіў шмат грошай.

|| незак. выпа́сваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́пасці, -паду, -падзеш, -падзе; вы́падзі; зак.

1. Вываліцца, упасці адкуль-н.

Пісьмо выпала з кнігі.

Люлька выпала з зубоў.

В. з воза.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным.

Выпала з памяці тая назва.

Яго збянтэжанасць не выпала з-пад маёй увагі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ападкі: упасці на зямлю.

Уначы выпала раса.

Выпаў ранні снег.

4. безас. Давесціся.

Аднойчы мне выпала схадзіць у музей.

Як выпадзе (як удасца).

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Удацца, атрымацца.

Выпаў добры ўраджай.

|| незак. выпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

вы́пат, -у, М -паце, м. (спец.).

Збіранне вадкасці з крывяносных сасудаў у якой-н. поласці цела пры запаленні.