Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

банке́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тып нізкай табурэткі з мяккім сядзеннем.

банкі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік або буйны акцыянер банка¹.

|| прым. банкі́рскі, -ая, -ае.

банкно́ты, -аў, адз. банкно́т, -а, Мо́це, м.

Грашовыя знакі, зробленыя з паперы ці іншых матэрыялаў, звычайна прамавугольнай формы.

|| прым. банкно́тны, -ая, -ае.

Банкнотнае абарачэнне.

банкру́т, -а, М -кру́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Збяднелы неплацежаздольны даўжнік.

2. перан. Той, хто пацярпеў поўную няўдачу, крах у ажыццяўленні чаго-н.

Маральны б.

|| прым. банкру́цкі, -ая, -ае.

банкру́цтва, -а, н.

1. Неплацежаздольнасць у выніку разарэння даўжніка.

Б. фірмы.

2. перан. Крушэнне, поўная няўдача ў ажыццяўленні чаго-н.

Поўнае б.

бант, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Стужка, завязаная ў выглядзе вузла і дзвюх або некалькіх свабодна выпушчаных петляў.

Б. у косах.

|| памянш. ба́нцік, -а, мн. -і, -аў, м.

ба́нька¹, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

Шырокае металічнае кольца для прымацавання касы да касся.

Б. ад касы.

ба́нька² гл. банькі.

ба́нькі, -нек, адз. ба́нька, -і, ДМ -ньцы, ж.

Набор невялікіх шклянак, які ўжыв. ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры.

Паставіць б.