Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

анані́мшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., пагард.).

Той, хто піша ананімныя пісьмы.

|| ж. анані́мшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

анансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Зрабіць (рабіць) анонс.

ана́пест, -а, М -сце, м.

Трохскладовая вершаваная стапа з націскам на апошнім, трэцім, складзе.

|| прым. анапесты́чны, -ая, -ае.

А. верш.

анархі́зм, -у, м.

Грамадска-палітычная плынь, якая адмаўляе любыя формы дзяржаўнай улады і прапаведуе неабмежаваную свабоду асобы.

|| прым. анархі́чны, -ая, -ае.

анархі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік анархізму; член анархічнай арганізацыі.

|| ж. анархі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. анархі́сцкі, -ая, -ае.

ана́рхія, -і, ж.

1. Уласцівае анархізму адмаўленне дзяржаўнай улады; безуладдзе; хаос.

2. Адсутнасць арганізаванага кіравання.

А. вытворчасці.

|| прым. анархі́чны, -ая, -ае.

анатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Скласці (складаць) анатацыю чаго-н.

|| зак. таксама праанатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

ана́там, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне анатоміі або прэпаравання трупаў.

анатамі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што.

Прэпараваць, разрэзаць (разразаць) труп для навуковых або судова-медыцынскіх мэт.

аната́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

Кароткая характарыстыка кнігі, артыкула і пад., якая ў асноўным перадае іх змест, дае ацэнку.

А. падручніка.

|| прым. анатацы́йны, -ая, -ае.