альфа-...
Першая састаўная частка складаных слоў у складзе некаторых тэрмінаў.
○
Альфа-часціцы — ядры атама гелію.
Альфа-прамяні — адзін з відаў выпрамянення радыеактыўных ядзер.
Альфа-распад — выдзяленне альфа-часціц пры самаадвольным распадзе атамных ядзер.
алья́нс, -у, м. (кніжн.).
Саюз, аб’яднанне на аснове дагаворных абавязацельстваў.
Міжнародны кааператыўны а.
алья́с, -у, м.
Шматгадовая травяністая трапічная расліна з тоўстым мясістым лісцем, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне; алоэ.
|| прым. алья́савы, -ая, -ае.