Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пасачы́ць, -сачу́, -со́чыш, -со́чыць; зак., за кім-чым.

Правесці некаторы час сочачы (гл. сачыць¹).

П. за дзецьмі.

пасашмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Сашмаргнуць усё, многае.

пасашчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны і пасашчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Сашчапіць усё, многае.

пасашчы́кваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Сашчыкнуць усё, многае.

Гусі пасашчыквалі лісце буракоў.

пасваво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак.

Правесці некаторы час сваволячы.

Пасваволілі — і хопіць.

пасвары́цца гл. сварыцца.

пасвары́ць гл. сварыць.

пасва́тацца гл. сватацца.

пасва́таць гл. сватаць.

пасве́дчанне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. пасведчыць.

2. Дакумент, які пацвярджае які-н. юрыдычны факт.

П. аб нараджэнні.