Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пасаладзі́ць гл. саладзіць.

пасалі́ць гл. саліць.

пасарамаці́ць гл. сарамаціць.

пасаро́мецца гл. саромецца.

пасаро́міць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак.

1. каго (што). Зрабіць так, каб было сорамна каму-н.

П. свавольнікаў.

2. каго-што. Зняславіць, абняславіць.

Не п. гонару бацькоў.

пасаска́кваць і пасаско́кваць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ае; -аем, -аеце, -аюць; зак.

Саскочыць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Хлопцы пасаскоквалі з коней.

пасаскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і пасаскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Саскрэбці ўсё, многае.

пасастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Саставіць усё, многае.

П. снапы ў бабкі.

пасастру́гваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Састругаць усё, многае.

паса́т, -у, Ма́це, м.

Сухі трапічны вецер, які пастаянна дзьме ад субтрапічных шырот у бок экватара.

|| прым. паса́тны, -ая, -ае.