пасава́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -су́е; незак.
Падыходзіць, адпавядаць каму-, чаму-н.
Табе вельмі пасуе гэты касцюм.
пасава́ць², -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.
1. Заяўляць пас² (у 1 знач.) у картачнай гульні.
2. перан. Прызнаючы сябе бяссільным, няздольным, адказвацца ад далейшых намаганняў, здавацца.
Не п. ні перад чым.
|| зак. спасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й.
пасава́ць³, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.
У гульнях з мячом: перадаваць мяч, даваць пас³.
П. свайму іграку.
|| зак. спасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й.
|| аднакр. пасану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (разм.).
|| наз. пасо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -со́вак, ж.
пасаве́лы, -ая, -ае (разм.).
Тое, што і пасалавелы.
паса́г, -у, м.
Маёмасць, якую даюць бацькі ці родзічы маладой, калі яна выходзіць замуж.
Нявеста з пасагам.
|| прым. паса́жны, -ая, -ае.
П. скарб.
паса́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. У 10—18 стст. гандлёва-рамесніцкая частка горада, звычайна па-за гарадской сцяной, у Кіеўскай Русі, Вялікім Княстве Літоўскім, Расійскай дзяржаве.
У горадзе Полацку было шэсць пасадаў.
2. Прыгарад, прадмесце (уст.).
3. У вясельным абрадзе: месца (звычайна дзяжа, пакрытая кажухом), куды садзяць нявесту, часам і жаніха.
|| прым. паса́дскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Пасадскія людзі (рамеснікі і гандляры ў гарадах Старажытнай Русі).
паса́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -са́д, ж.
Службовае месца.
П. старшыні.
Штатная п.
пасаджо́ны, -ая, -ае.
Які выконвае ролю бацькоў жаніха або нявесты ў народным вясельным абрадзе.
П. бацька.
Пасаджоная маці.
пасадзе́йнічаць гл. садзейнічаць.