па́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.
1. каго-што. Апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, знішчэння насякомых і г.д.).
П. бочку.
П. бялізну.
2. каго (што). Хвастаць венікам (у лазні, каб выклікаць пот).
3. што. Варыць у закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.
П. гарох.
4. каго. Вельмі цёпла апранаць (разм.).
Што ты парыш дзіця ў гэтым паліто.
5. што. Кіпяціць (пра малако).
6. безас. Пра вельмі гарачае вільготнае надвор’е.
Увесь дзень парыла.
◊
Парыць зямлю або косці (разм.) — не жыць, ляжаць у магіле.
|| звар. па́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.
|| наз. па́ранне, -я, н. (да 1—5 знач.) і па́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1—5 знач.; разм.).
парэ́з, -у, мн. -ы, -аў, м.
Парэзанае месца.
П. на руцэ.
парэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак.
1. што. Параніць чым-н. вострым.
П. руку.
2. што і чаго. Нарэзаць у якой-н. колькасці, разрэзаць на часткі.
П. дроў.
3. каго (што). Зарэзаць у якой-н. колькасці.
П. гусей.
|| звар. парэ́зацца, -э́жуся, -э́жашся, -э́жацца; -э́жся (да 1 знач.).
парэ́й, -ю, м.
Від цыбульнай расліны, прыгоднай для яды.
Цыбуля-п.
парэкамендава́ць гл. рэкамендаваць.
парэ́нча, -ы, звычайна мн. -ы, -аў, ж.
Тое, што і поручань.
|| прым. парэ́нчавы, -ая, -ае.
парэ́чкі, -чак, адз. парэ́чка, -і, ДМ -чцы, ж.
Кустовая ягадная расліна з ядомымі кісла-салодкімі ягадамі, а таксама самі гэтыя ягады.
Чырвоныя, чорныя, белыя п.
|| прым. парэ́чкавы, -ая, -ае.
Парэчкавае варэнне.
П. куст.
пас¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Прыстасаванне ў выглядзе паласы скуры (або шчыльнай тканіны) для прывядзення ў рух механізма.
Злучыць пасам малатарню з трактарам.
2. Тое, што і пояс (у 1 знач.), пасак (у 1 знач.).
|| прым. па́савы, -ая, -ае.
Пасавае кола сячкарні.
пас², выкл.
1. У картачных гульнях: вокліч аб адказе ад удзелу ў дадзеным розыгрышы.
Я пас!
2. перан., у знач. вык. Не ў сілах, вымушаны адмовіцца што-н. зрабіць (разм.).
Тут я пас.