павесяле́лы, -ая, -ае.
Які зрабіўся больш вясёлым, весялейшым.
павесяле́ць гл. весялець.
паве́т, -а, М -ве́це, мн. -ы, -аў, м.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Існавалі паветы ў Беларусі з 15 ст. да 1940 г.
|| прым. павято́вы, -ая, -ае.
П. горад.
паве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Тое, што і павець.
Калёсы стаяць пад паветкай.
паве́тра, -а, н.
Сумесь газаў, якая складае атмасферу Зямлі.
Чыстае п.
Бываць на паветры (хадзіць на прагулку). Дыхаць паветрам чаго-н. (перан.: пранікнуцца ўражаннем ад чаго-н.). На вольным паветры (у садзе, за горадам, не ў закрытым памяшканні). Вісець у паветры (перан.: знаходзіцца ў няпэўным становішчы). Узляцець у п. (узарвацца). Паветра! (каманда ў знач.: трывога, паявіўся варожы самалёт). Бой у паветры.
|| прым. паве́траны, -ая, -ае.
Паветраныя войны.
П. мост (авіяцыйная лінія з перавалачнымі аэрадромамі і навігацыйным абсталяваннем).
паве́траны, -ая, -ае.
1. гл. паветра.
2. Які адносіцца да паветраплавання і авіяцыі.
П. флот.
Паветраныя зносіны.
3. Які прыводзіцца ў рух паветрам.
Паветраная помпа.
паветрапла́вальнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Чалавек, які займаецца паветраплаваннем.
|| ж. паветрапла́вальніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
паветрапла́ванне, -я, н.
Тэорыя і практыка руху ў паветры на апаратах, лягчэйшых за паветра.
|| прым. паветрапла́вальны, -ая, -ае.
паве́ў, -ве́ву, мн. -ве́вы, -ве́ваў, м.
1. Слабы парыў ветру; рух у паветры.
П. свежага ветру.
2. перан. Прыметы чаго-н., што надыходзіць, або той ці іншы напрамак у густах, настроях і жыцці грамадства (кніжн.).
Гуманістычныя павевы.
паве́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Пляцоўка пад дахам на слупах для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды.
Згрузіць мяхі пад п.
2. Памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы.