Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апячы́ся, апяку́ся, апячэ́шся, апячэ́цца; апячо́мся, апечаце́ся, апяку́цца; апёкся, апякла́ся, -ло́ся; апячы́ся; зак.

1. Пашкодзіць сабе што-н. агнём або чым-н. гарачым, едкім, пякучым; атрымаць апёк.

А. крапівою.

2. перан. Пацярпець няўдачу, нечакана сустрэўшы перашкоду пры спробе зрабіць што-н. (разм.).

А. на новай справе.

Каля вады намочышся, каля агню апячэшся (прыказка).

|| незак. апяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

апяя́ць, апяю́, апяе́ш, апяе́; апяём, апеяце́, апяю́ць; апе́й; апяя́ны; зак., каго-што (высок.).

Тое, што і апець.

пэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. у што, чым і без дап. Забруджвацца, пэцкаць сябе чым-н.

П. ў гразь.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца брудным.

Светлае адзенне хутка пэцкаецца.

3. Вельмі марудна рабіць што-н. (разм.).

Дакуль вы будзеце п. з гэтай справай?

|| зак. вы́пацкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), апэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), запэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), спэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), напэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 3 знач.; разм.) і упэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пэ́цканне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).