партнёр, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Удзельнік гульні з кім-н. (на сцэне, у карты, у спорце і г.д.), а таксама наогул удзельнік якой-н. сумеснай дзейнасці.
Партнёры згадзіліся на нічыю.
П. па домаўладанні.
2. Краіна — удзельнік якога-н. саюза, блока, пагаднення.
Дзяржавы — гандлёвыя партнёры.
|| ж. партнёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 1 знач.; разм.).
|| прым. партнёрскі, -ая, -ае (да 2 знач.).
партпле́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяльны чахол з рамянямі для перавозкі пасцельных рэчаў.
|| прым. партпле́дны, -ая, -ае.
партрэ́т, -а, М -рэ́це, мн. -ы, -аў, м.
Адлюстраванне якога-н. чалавека на карціне, фатаграфіі, у скульптуры.
Скульптурны п.
Групавы п. (некалькіх асоб). Літаратурны п. (перан.; мастацкае апісанне каго-н.).
|| прым. партрэ́тны, -ая, -ае.
П. жывапіс.
партрэты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Мастак — майстар партрэта.
|| ж. партрэты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
партсіга́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Тое, што і партабак.
|| прым. партсіга́рны, -ая, -ае.
партуга́льцы, -аў, адз. -лец, -льца, м.
Народ раманскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Партугальскай Рэспублікі.
|| ж. партуга́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.
|| прым. партуга́льскі, -ая, -ае.
партупе́я, -і, мн. -і, -пе́й, ж.
Рэмень, перавязь для нашэння халоднай зброі, палявой сумкі і г.д.
|| прым. партупе́йны, -ая, -ае.
партфе́ль, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Чатырохвугольная сумка з засцежкай, звычайна скураная, для нашэння кніг, папер.
2. Пра пасаду міністра ў некаторых краінах; таксама кіруючая пасада наогул.
Размеркаванне партфеляў.
Міністр без партфеля (назва асобай міністэрскай пасады).
3. перан. Рукапісы, прынятыя да друку выдавецтвам, рэдакцыяй.
Рэдакцыйны п.
|| прым. партфе́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).