Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паступле́нне, -я, н.

1. гл. паступіць.

2. Тое, што паступіла (у 3 знач.) куды-н. (грашовая сума, матэрыялы, якія паступілі куды-н.; афіц.).

Грашовыя паступленні.

Выстаўка новых паступленняў у бібліятэцы.

паступо́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца не адразу, без рэзкіх змен.

П. пераход да чаго-н. Ажыццяўляць што-н. паступова (прысл.).

|| наз. паступо́васць, -і, ж.

пасту́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Чалавек, які пасе статак.

|| памянш.-ласк. пастушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

|| ж. пасту́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.

|| прым. пастухо́ўскі, -ая, -ае.

пастфа́ктум, прысл. (кніжн.).

Пасля таго, як што-н. ужо зроблена, адбылося.

Паведаміць пра што-н. п.

па́стыр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Святар як кіраўнік паствы.

|| прым. па́стырскі, -ая, -ае.

пасты́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і пастух.

|| прым. пасты́рскі, -ая, -ае.

пастэ́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Мяккія каляровыя алоўкі для жывапісу, а таксама выкананы імі рысунак.

|| прым. пастэ́льны, -ая, -ае.

Пастэльныя таны (мяккія, няяркія).

пастэрызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Апрацаваць (апрацоўваць) харчовыя прадукты награваннем (не вышэй за 100 °С) з мэтай засцярогі ад развіцця ў іх мікробаў.

Пастэрызаванае малако.

|| наз. пастэрыза́цыя, -і, ж.

пасу́да, -ы, ДМ -дзе, ж., зб.

Тое, што і посуд.

|| прым. пасу́дны, -ая, -ае.

пасу́дзіна, -ы, мн. -ы, -дзін, ж.

1. Адзін прадмет посуду.

2. перан. Пра судна, лодку (разм.).

Пераплываць раку на старой пасудзіне.