Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паве́рх¹, -а, М -рсе, мн. -і, -аў, м.

Частка будынка, у якой памяшканні знаходзяцца на адным узроўні.

Жыць на пятым паверсе.

Падвальны п.

паве́рх², прыназ. з Р.

1. Ужыв. пры абазначэнні паверхні, вышэй якой або на некаторай адлегласці ад якой што-н. размяшчаецца ці адбываецца.

Глядзець п. акуляраў.

2. На паверхні чаго-н.

Прылегчы на ложак п. коўдры.

паве́рхневы, -ая, -ае.

Які знаходзіцца, адбываецца на паверхні, каля паверхні.

П. слой глебы.

Паверхневае дыханне (неглыбокае).

паве́рхня, -і, ж.

1. Вонкавы бок чаго-н.

П. металу.

Слізгаць па паверхні чаго-н. (таксама перан.: не паглыбляцца ў сутнасць чаго-н., абмяжоўвацца знешнім бокам з’яў). Ляжаць на паверхні (перан.: пра што-н. яснае, відавочнае).

2. У матэматыцы: мяжа, якая аддзяляе геаметрычнае цела ад знешняй прасторы або іншага цела.

паве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак.

1. каму-чаму і ў каго-што. Прыняць на веру што-н., стаць перакананым у кім-, чым-н.

П. у перамогу.

Паверце, ён не памыляецца тут.

Мы ў яго паверылі.

2. каму-чаму. Прыняць за праўду што-н., чые-н. словы.

П. чуткам.

паве́сіцца гл. вешацца.

паве́сіць гл. вешаць.

паве́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Пісьмовае афіцыйнае паведамленне з выклікам, запрашэннем куды-н.

П. ў міліцыю.

П. на сход.

2. Кола пытанняў, якія павінны быць абмеркаваны на пасяджэнні.

П. сходу.

Павестка дня — тое, што і павестка (у 2 знач.).

паве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; павёў, -вяла́, -ло́; -вядзі; зак.

1. каго-што. Пачаць весці (у 1—6 знач.).

П. дзіця за руку.

П. батальён на прарыў.

П. шашу на захад.

П. трактар па полі.

П. смыком па струнах.

П. барацьбу з недахопамі.

2. безас., каго куды. Пахіліць, пацягнуць.

Галава закружылася і мяне павяло ўбок.

3. чым. Зрабіць плаўны рух, варухнуць.

П. плячамі.

І вокам не павёў (не звярнуў увагі, ніяк не зрэагаваў на слова, заўвагу і пад.).

|| незак. паво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 3 знач.).

паве́сціся, -вяду́ся, -вядзе́шся, -вядзе́цца; -вядзёмся, -ведзяце́ся, -вяду́цца; павёўся, -вяла́ся, -ло́ся; павядзіся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Увайсці ў звычай, стаць прывычным.

Так павялося тут здаўна (безас.).

2. з кім. Пачаць вадзіцца з кім-н. (разм.).

З кім павядзешся, ад таго і набярэшся (прыказка).