Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

баране́са гл. барон.

бара́ніна, -ы, ж.

Мяса барана або авечкі як ежа.

Плоў з баранінай.

барані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; незак., каго-што.

Ахоўваць ад нападу ворагаў; засцерагаць ад чаго-н. непрыемнага.

Б. свой край.

|| звар. барані́цца, -раню́ся, -ро́нішся, -ро́ніцца.

барано́к, -нка́, м.

Вырабленая аўчынка ягняці.

бара́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. баран¹.

2. толькі мн. Невялікія пеністыя хвалі на вадзе, а таксама невялікія кучавыя воблакі.

3. Гайка з двума вушкамі для закручвання рукамі.

барахлі́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -лі́ць; незак. (разм.).

Працаваць дрэнна, з перабоямі (звычайна пра маторы, механізмы і інш.).

Тэлевізар барахліць.

Сэрца барахліць (перан.).

барахло́, -а́, н., зб. (разм.).

1. Старыя непрыгодныя рэчы, а таксама што-н. дробязнае, нязначнае.

Мяхі з барахлом.

Вырабляць рознае б.

2. перан. Пра каго-, што-н. дрэннае (лаянк.).

Гэта не чалавек, а нейкае б.

барахо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжываныя, рэчы.

З самай раніцы гудзе б.

барахо́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які скупляе і перапрадае старыя рэчы.

|| ж. барахо́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. барахо́льшчыцкі, -ая, -ае.

барацьба́, -ы́, ж.

1. Схватка дваіх, з якіх кожны імкнецца перамагчы другога, а таксама від спорту, калі два спартсмены імкнуцца пакласці адзін аднаго на лапаткі.

Б. асілкаў.

Французская б.

2. Змаганне супрацьлеглых сіл, ідэйна-грамадскіх кірункаў.

Б. класаў.

3. з чым, за што. Дзейнасць, накіраваная на пераадоленне, знішчэнне чаго-н.

Б. з алкагалізмам.

Б. за якасць прадукцыі.

4. перан. Сутыкненне супярэчлівых пачуццяў, імкненняў, думак.

Б. радасці з зайздрасцю.