Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паве́зці¹, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; павёз, -ве́зла; -ве́зены; зак.

Пачаць везці¹, адправіцца куды-н., везучы каго-, што-н.

Наклаў воз як каню п.

паве́зці² гл. везці².

паве́к, прысл.

Назаўсёды, навек.

П. гэтага не забуду.

паве́ка, -а, мн. -і, -аў, н.

Рухомая складка скуры, якая прыкрывае вока.

Апусціць павекі.

павеліча́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для павелічэння таго, што разглядаецца.

Павелічальнае шкло.

2. У граматыцы: звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць большы памер прадмета ці большую ступень якасці, а таксама эмацыянальныя адносіны (напр.: дамішча, велічэзны). Павелічальныя суфіксы.

павелічэ́нне гл. павялічыцца, павялічыць.

паве́раны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (кніжн.).

Асоба, афіцыйна ўпаўнаважаная дзейнічаць ад чыйго-н. імя.

Прысяжны павераны — адвакат у царскай Расіі.

Прысяжны ў справах — дыпламатычны прадстаўнік, ніжэйшы на ранг за пасла ці пасланніка.

паве́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.

Паданне, заснаванае на забабонах.

Народныя павер’і.

паве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Пераклічка, якая робіцца для праверкі наяўнасці людзей.

Ранішняя п. салдат.

паве́рсе, прысл.

1. Па верхняй частцы, верхам.

Пажар ішоў п.

2. Зверху, паверх чаго-н.

Падперазаўся п. вузенькай папружкай.