бараба́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Ударны мембранны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра, верх і ніз якога абцягнуты скурай.
Біць у б.
2. У розных машынах і механізмах: рухомая частка, якая мае форму цыліндра (спец.).
Падаваць снапы ў б.
3. Цыліндрычная частка будынка, якая падтрымлівае купал (спец.).
|| прым. бараба́нны, -ая, -ае.
бараба́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак.
1. Біць у барабан (у 1 знач.).
2. Часта і дробна стукаць па чым-н. (разм.).
Дождж барабаніць.
3. перан., што і без дап. Гучна, невыразна, без майстэрства гаварыць, чытаць, іграць на якім-н. інструменце.
бараба́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто адбівае такт на барабане пры маршыроўцы; музыкант, які іграе на барабане.
Юны б.
|| ж. бараба́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. бараба́ншчыцкі, -ая, -ае.
бараві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Высокакаштоўны ядомы грыб з карычневай шапкай і белай тоўстай ножкай; белы грыб.
Кошык баравікоў.
Заечы б.
|| прым. баравіко́вы, -ая, -ае.
бараві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.
Узвышаны ўчастак лесу ў бары.
Грыбныя баравіны.
|| памянш. бараві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
бараві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. гл. баравіна.
2. Сорт летняй яблыні, а таксама светла-жоўтыя кісла-салодкія плады гэтага дрэва.
У садзе спеюць баравінкі.
барада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. баро́ды і (з ліч. 2, 3, 4) барады́, -ро́д, ж.
1. Пярэдняя частка ніжняй сківіцы.
Ударыўся барадой аб стол.
2. Валасяное покрыва ніжняй часткі твару.
Адпусціць бараду.
3. перан. Пра чалавека з такім валасяным покрывам (разм.).
Давайце выберам старшынёй бараду.
4. У некаторых жывёл: пучок валасоў, пер’я або мясістыя адросткі пад пярэдняй часткай галавы.
Казліная б.
5. Касмыль недапрадзенай кудзелі, воўны.
Б. кудзелі.
6. Невялікі кусцік жыта, каля якога спраўляюць дажынкі.
◊
Дзіравая барада (разм., жарт.) — пра таго, хто есць і абліваецца стравай.
|| памянш. баро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (да 1—5 знач.).
барада́ты, -ая, -ае.
1. Які аброс барадой (у 2 знач.).
Б. дзед.
2. Даўні, здаўна вядомы (разм.).
Б. анекдот.
Барадатая показка.
барада́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).
Чалавек з барадой (у 2 знач.).
У дзвярах паказаўся незнаёмы б.