Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пара́да, -ы, ДМа́дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.

1. Прапанова як дзейнічаць, рада.

Даць добрую параду каму-н. Паслухацца парады таварыша.

2. Сумеснае абмеркаванне чаго-н., кароткая нарада.

Сабрацца для парады.

пара́давацца гл. радавацца.

пара́даваць гл. радаваць.

пара́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Наладжаная сістэма размяшчэння чаго-н., належны стан чаго-н.

У пакоі поўны п.

Навесці п. дзе-н. Усё ў парадку (усё так, як належыць). Для парадку (для падтрымання парадку, для захавання прынятых правіл, фармальнасцей). Сваім парадкам (як заўсёды, як звычайна).

2. Паслядоўны ход чаго-н.

Расказаць усё па парадку. П. дня (пералік пытанняў, якія неабходна абмеркаваць на пасяджэнні). У рабочым парадку (у ходзе работы).

3. Спосаб, метад, рэжым чаго-н.

П. аплаты працы.

П. галасавання.

Завесці новыя парадкі.

4. Вайсковае пастраенне.

Баявы п.

Рухацца паходным парадкам.

5. Разнавіднасць, тып чаго-н.

Пытанні агульнага парадку.

6. У матэматыцы: лікавая характарыстыка той або іншай велічыні.

Крывая другога парадку.

Парадак слоў — у граматыцы: размяшчэнне членаў сказа адпаведна сінтаксічным нормам або камунікатыўным задачам маўлення.

|| памянш. пара́дачак, -чку, м. (да 1 знач.).

парадакса́льны, -ая, -ае (кніжн.).

1. гл. парадокс.

2. Неверагодны, незвычайны.

П. адказ.

П. выпадак.

|| наз. парадакса́льнасць, -і, ж.

параджа́ць гл. парадзіць.

параджэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (кніжн.).

Тое, што пароджана кім-, чым-н.; вынік чаго-н.

Культура — п. культурных патрэб народа.

парадзе́лы, -ая, -ае.

Які парадзеў, стаў радзейшым.

Парадзелыя валасы.

парадзе́ць гл. радзець.

парадзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак., каго-што.

Пада́ць (падаваць) у смешным, карыкатурным выглядзе.

П. мову персанажаў.