папяро́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Памер у шырыню, дыяметр.
П. бервяна 40 см.
папяро́чны, -ая, -ае.
Які праходзіць, размяшчаецца ўпоперак чаго-н.
П. зрэз.
папярхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -перхняце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
Закашляцца ад пападання чаго-н. у дыхальнае горла.
П. дымам.
папярэ́джанне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. гл. папярэдзіць.
2. Заўвага, якая папярэджвае пра што-н.; перасцярога.
Улічыць п. ўрача.
Строгая вымова з папярэджаннем (гэта значыць накладзена дысцыплінарнае спагнанне).
папярэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1. каго (што). Загадзя апавясціць, паведаміць.
П. аб небяспецы.
2. што. Загадзя прынятымі мерамі перашкодзіць ажыццяўленню чаго-н.
П. злачынства.
|| незак. папярэ́джваць, -аю, -аеш, -ае і папераджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (разм.).
|| наз. папярэ́джанне, -я, н.
папярэ́дне, прысл.
Перад чым-н., раней за што-н.
Трэба ўсё п. разведаць.
папярэ́дні, -яя, -яе.
1. Які быў раней за што-н., знаходзіўся непасрэдна перад чым-н.
На папярэдняй старонцы.
2. Які папярэднічае чаму-н., які бывае перад чым-н.
Папярэдняя падрыхтоўка.
Папярэдняе следства.
3. Незакончаны, такі, пасля якога яшчэ будзе што-н.
Папярэднія вынікі.
папярэ́днік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто папярэднічаў каму-н. у чым-н., сваёй дзейнасцю падрыхтаваў што-н.
Духоўная спадчына папярэднікаў.
|| ж. папярэ́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
папярэ́днічаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.
Адбываецца, здараецца раней за што-н., перад чым-н.
Як правіла, навальніцы папярэднічае вецер.
папячы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Асоба, якая афіцыйна назначаецца для папячыцельства (у 1 знач.).
П. непаўналетняга.
2. У дарэвалюцыйны час: званне кіраўніка некаторых устаноў.
П. вучэбнай акругі.
|| ж. папячы́цельніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).
|| прым. папячы́цельскі, -ая, -ае.