пастаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Загарадка для жывёлы ў полі.
пастаўшчы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Асоба, арганізацыя, якія пастаўляюць матэрыялы, тавары.
Завод-п.
пастая́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м. (разм.).
Жыхар, асоба, якая часова жыве ў нанятай кватэры.
|| ж. пастая́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.
пастая́нны, -ая, -ае.
1. Нязменны і аднолькавы заўсёды, бесперапынны.
Прырода на Зямлі знаходзіцца ў пастаянным развіцці.
Пастаянная велічыня (у матэматыцы). П. ток (у адрозненне ад пераменнага). Пастаянная армія (армія мірнага часу). П. капітал (частка капіталу, што затрачваецца на сродкі вытворчасці і застаецца нязменнай у працэсе вытворчасці). П. заказчык у атэлье.
2. Разлічаны на доўгі тэрмін, не часовы.
Пастаянная работа.
П. жыхар.
3. Не зменлівы, цвёрды.
П. погляд на рэчы.
пастая́нства, -а, н.
1. Нязменнасць у якіх-н. адносінах якіх-н. уласцівасцей, якасцей, элементаў (спец.).
Закон пастаянства саставу.
2. Адсутнасць зменлівасці, цвёрдасць у чым-н.
П. прывычак.
пастая́ць, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак.
1. гл. стаяць.
2. Стаяць (у 1, 2, 4, 6, 8 і 9 знач.) некаторы час.
3. заг. пасто́й(це). Ужыв. ў знач.: пачакай(це), не спяшайся (спяшайцеся), а таксама як выражэнне здзіўлення, нязгоды, прыпамінання чаго-н. (разм.).
Пастой, давай пагаворым.
па́ства, -ы, ж., зб. (уст.).
Вернікі, прыхаджане якой-н. царквы.
па́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Прыстасаванне для лоўлі звяроў.
Паставіць пастку на шашка.
2. Нечаканая небяспека, засада.
Унікнуць пасткі на дарозе.
3. перан. Хітры манеўр для заманьвання праціўніка ў небяспечнае становішча.
Прыдумаць пастку для ворага.
|| прым. па́сткавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
пасто́й, -ю, м.
Стаянка войск, ваенных на прыватных кватэрах.
Развесці салдат на п.
пасто́птваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.
Стаптаць усё, многае.
Дзеці пастоптвалі абутак.