Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

падзо́лісты, -ая, -ае.

3 падзолам.

Падзолістыя глебы.

|| наз. падзо́лістасць, -і, ж.

падзо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго-н.

Карункавы п.

2. У архітэктуры: карніз з разьбой.

Вокны з падзорам.

падзо́рны, -ая, -ае.

Які служыць для назірання, разглядвання.

Падзорная труба.

падзыва́ць гл. падазваць.

падзьму́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Дзьмухаць некаторы час.

Апарыўшыся малаком, і на ваду падзьмухаеш (прыказка).

падзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; зак.

1. Пачаць дзьмуць.

Ад ракі падзьмуў халодны вецер.

2. Дзьмуць некаторы час.

Вецер падзьме і перастане.

падзя́ка, -і, ДМ -дзя́цы, мн. -і, -дзя́к, ж.

1. Пачуццё ўдзячнасці за што-н. добрае.

Выказаць падзяку.

Прыняць што-н. з падзякай.

2. Афіцыйнае выказванне высокай ацэнкі чыёй-н. працы, дзеянняў.

Аб’явіць падзяку ў загадзе.

Атрымаць падзяку ад дырэкцыі.

падзя́каваць гл. дзякаваць.

падзялі́цца гл. дзяліцца.

падзялі́ць гл. дзяліць.