Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паваля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Правесці некаторы час валяючыся.

П. на сене.

паваражы́ць гл. варажыць.

паваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. павярнуцца, павярнуць.

2. Месца, дзе паварочваюць.

Выйсці з-за павароту.

3. перан. Поўная змена ў развіцці чаго-н.; пералом.

П. у жыцці.

П. лёсу.

паваро́тлівы, -ая, -ае.

1. Здольны лёгка і хутка паварочвацца.

Паваротлівая лодка.

2. Увішны, спрытны, разбітны.

Паваротлівая гаспадыня.

Ён чалавек п.

|| наз. паваро́тлівасць, -і, ж.

паваро́тны, -ая, -ае.

1. Які служыць для павароту, паварочвання чаго-н.

Паваротныя механізмы.

2. перан. Пераломны, пасля якога пачынаецца нешта новае.

П. перыяд у развіцці грамадства.

паваро́чаць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Вярнуць назад многіх.

паваро́чаць², -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Абярнуць, перавярнуць усё, многае.

П. усе крэслы.

2. Перавярнуць на другі бок для прасушвання.

П. сена.

паваро́чвацца, -ваюся, -ваешся, -ваецца; незак.

1. гл. павярнуцца.

2. перан. Дзейнічаць хутка, умела, аператыўна (разм.).

Хутчэй паварочвайся!

паваро́чваць гл. павярнуць.

паварухну́цца гл. варушыцца.