Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

за́вязь, -і, ж.

Ніжняя частка песціка ў кветкі, якая пасля апылення ператвараецца ў плод.

завялі́кі, -ая, -ае.

Велікаваты, большы, чым патрэбна.

З. касцюм.

завя́лы, -ая, -ае.

Які завяў, зрабіўся вялым.

Завялая трава.

З. твар (перан.).

завя́нуць гл. вянуць.

завяра́нне гл. заверыць.

завяра́ць гл. заверыць.

завярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.

1. Змяніць напрамак свайго руху або становішча свайго цела.

Вецер завярнуўся з другога боку.

Дарога завярнулася ўлева.

Сказаўшы гэтыя словы, ён завярнуўся.

2. Прыбыўшы ў якое-н. месца, хутка пакінуць яго (разм.).

З. і паехаць назад.

|| незак. заваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

завярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак.

1. каго-што і без дап. Змяніць напрамак, шлях руху; павярнуць.

З. назад.

З. каня налева.

З. кароў ад шкоды.

Машына завярнула ў бок лесу.

Дарога завярнула да ракі.

2. што. Паварочваючы, змяніць становішча чаго-н.

З. назад рукі каму-н.

3. Зайсці мімаходам (разм.).

З. да знаёмых.

4. каго-што. Заваліць, закідаць чым-н. (разм.).

З. яму зямлёй.

Завярнуць аглоблі (разм.) — пайсці, паехаць назад, не дасягнуўшы мэты.

|| незак. заваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

завярце́цца, -вярчу́ся, -ве́рцішся, -ве́рціцца; -вярці́ся; зак.

Пачаць вярцецца.

завярце́ць¹, -вярчу́, -ве́рціш, -ве́рціць; -вярці́; -ве́рчаны; зак., каго-што.

Абгарнуць, абматаць з усіх бакоў.

З. пакунак у газету.

З. паранены палец.

|| незак. заве́рчваць, -аю, -аеш, -ае.