завярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.

1. Змяніць напрамак свайго руху або становішча свайго цела.

Вецер завярнуўся з другога боку.

Дарога завярнулася ўлева.

Сказаўшы гэтыя словы, ён завярнуўся.

2. Прыбыўшы ў якое-н. месца, хутка пакінуць яго (разм.).

З. і паехаць назад.

|| незак. заваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)