Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

папрывыка́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак., да каго-чаго і з інф.

Прывыкнуць — пра ўсіх, многіх.

Старыя папрывыкалі да песень моладзі.

папрывя́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Прывязаць усіх, многіх або ўсё, многае, прывязаць што-н. у многіх месцах.

П. яблынькі да калкоў.

папрыгажэ́ць гл. прыгажэць.

папрыганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Гонячы, даставіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. кароў з пашы.

папрыгара́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е і папрыга́рваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; зак.

Прыгарэць у многіх месцах, прыгарэць — пра ўсё, многае.

Бліны папрыгаралі (папрыгарвалі).

папрыгіна́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Прыгнуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

папрыгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Прыгнуць усё, многае.

Людзі папрыгіналі галовы ад гуку сірэны.

папрыкле́йваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прыклеіць што-н. у многіх месцах, прыклеіць усё, многае.

П. плакаты.

папрыко́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прыкаціць, даставіць куды-н. усё, многае.

П. бочкі.

папрыкру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прыкруціць, прымацаваць усё, многае.

П. клямкі да дзвярэй.