Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

папрадзіра́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Прадрацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Мяхі папрадзіраліся.

П. праз калючы зараснік.

папрадзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Прадраць што-н. у многіх месцах, прадраць усё, многае.

папраду́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ду́х, ж. (уст.).

1. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем.

Якая п. пры кудзелі, такое палатно ў белі (з нар.).

2. мн. Вячоркі, якія наладжвала вясковая моладзь, каб папрасці і павесяліцца; попрадкі.

Хадзіць на папрадухі.

папрака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго, чым.

Выказваць каму-н. дакор, нездавальненне чым-н., абвінавачваць у чым-н., асуджаць за што-н.

П. куском хлеба.

П. каго-н. у баязлівасці.

|| аднакр. папракну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

папрако́лваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Пракалоць што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

П. шыны.

папрако́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Пракапаць што-н. у многіх месцах.

П. канаўкі для сцёку вады.

папракру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Пракруціць у многіх месцах (дзіркі і пад.).

папрамака́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Прамокнуць — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

Світкі папрамакалі наскрозь.

папрамыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Прамыць усё, многае.

Вада папрамывала дамбу ў многіх месцах.

папрапіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і папрапі́хваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прапхнуць усё, многае.