ша́шкі, -шак.
Гульня белымі і чорнымі кружкамі (шашкамі ў 4 знач.) на дошцы ў 64 (рускія шашкі) або ў 100 клетак (міжнародныя шашкі), якая заключаецца ў тым, што кожны з двух партнёраў імкнецца знішчыць шашкі саперніка або пазбавіць яго магчымасці рабіць хады.
Гуляць у ш.
|| прым. ша́шачны, -ая, -ае.
Ш. столік.
шашлы́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.
Страва з кавалачкаў мяса (бараніны, ялавічыны, свініны і інш.), нанізаных на металічны стрыжань (шампур) і засмажаных над вуглямі.
|| прым. шашлы́чны, -ая, -ае.
шашлы́чная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.
Сталовая, дзе гатуюць шашлыкі.
ша́шні, -яў (разм., неадабр.).
1. Інтрыгі, падкопы.
Патаемныя ш. з бандытамі.
2. Любоўныя інтрыгі, сувязі.
Завязала ш. з калегам па рабоце.
шашо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.
Тое, што і тхор.
|| прым. шашко́вы, -ая, -ае.
шашы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Ігрок у шашкі.
|| ж. шашы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. шашы́сцкі, -ая, -ае.